Дзень Волі ў беларускіх гарадах



Беларуская дэмакратычная супольнасць адзначае 101-ю гадавіну Беларускай Народнай Рэспублікі. Святкаванні пачаліся ў Гародні 23 сакавіка. 24-га эстафету пераняў Менск. Актывісты малых гарадоў адзначаюць Дзень Волі па-свойму, хто як можа.

 

Кажа сябра сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Таццяна Тарасевіч:

– Дзень Волі – гэта асноўнае наша свята, беларускае свята. Таму што гэта дзень незалежнасці, дзень свабоды. Вельмі шкада, што ў нас забараняюць гэтае свята. Асабіста я вывесіла бел-чырвона-белы сцяг на сваім балконе.

– З сябрамі размаўляем на гэтую тэму і сочым за падзеямі ў вялікіх гарадах.

– Я сваім сябрам расказваю, што 25-га сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Яе сімвалы – бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. Яшчэ вялікі прэзідэнт пад гэтым сцягам прымаў прысягу на вернасць народу.

 

Адзначалі Дзень Волі ў Магілёве, Віцебску, пройдзе свята ў Берасці, Баранавічах, Будславе, Бабры. Самае значнае для Беларусі свята – Дзень Волі – было падтрымана беларусамі Кіева, Нью-Ёрка, Нью-Джэрсі, Варшавы, Аштода, Беластоку, Вільні, Канады.

Беларускае Радыё Рацыя