Дзень Волі ў Менску. 25.03.2017 (абноўлена)



Сотні людзей затрыманыя ў Менску. Хапун адбываўся з усіх бакоў на подступах да Акадэміі навук, у раёне плошчы Якуба Коласа, вуліцы Казлова, на праспекце Машэрава, у раёнах вуліц Сурганава, Кузьмы Чорнага, плошчы Калініна.

Людзям не давалі сабрацца, цягнулі кожнага, хто меў плакат ці сцяг. Тым не менш, некалькі тысяч чалавек сканцэнтраваліся ў раёне плошчы Якуба Коласа. Яны рушылі ў бок цэнтра. Людзей атачылі і хапалі там.

Пратэстоўцы не аказвалі супраціву. Яны пратэставалі проста самім фактам выхаду на вуліцу.

16:10

На Кастрычніцкай плошчы, у бок якой рухаліся дэманстранты, практычна няма людзей. Некалькі хвілін таму яе пакінулі аўтобусы з міліцыяй і аўтазакі. За сітуацыяй на плошчы з розных яе частак працягваюць назіраць людзі ў цывільным.

Рух па праспекце Незалежнасці адноўлены ў абодва бакі. На мосце паміж пл. Перамогі і цыркам па-ранейшаму стаяць супрацоўнікі АМАП, якія нікога не прапускаюць у бок Кастрычніцкай плошчы.

Праваабаронца Наста Лойка паведаміла, што да адпушчаныя ўсе затрыманыя сёння ў офісе праваабарончага цэнтра „Вясна”. Адзін з затрыманых — Аляксей Лойка — з Першамайскага РУУС яго даставілі ў шпіталь, так як ён быў збіты супрацоўнікам АМАП.

 

У РУУС Маскоўскага раёна Менску затрыманыя не менш за 60 чалавек, паведамляе Вясна.

facebook.com/viachorka

Улады перакрылі цэнтр горада ды працягваюць затрыманні, арыштаваныя сотні людзей. Таксама паведамляецца пра знікненне сувязі 3G і 4G.

Наш менскі карэспандэнт паведамляе, што людзі разбіты міліцыяй на часткі, шмат людзей заблакавалі ў розных частках горада. Пачынаюцца спантанныя зборы людзей, але чым гэта скончыцца пакуль цяжка сказаць. Як не дзіўна, не гледзячы на тое, што ўлады зрабілі ўсё магчымае, каб нейтралізаваць лідараў і актывістаў пратэстаў, якія адбываліся ў апошні час, усе прынятыя захады і меры з боку дзяржавы, людзі не пабаяліся і выйшлі.

facebook.com/viachorka

facebook.com/andrej.strizhak

facebook.com/zmicier.chviedaruk
facebook.com/andrzej.poczobut

Наш карэспандэнт Стась Дэдэрка з Менску паведамляе, што вельмі шмат пастоў міліцыі, супрацоўнікаў АМАП, ДАІ. Такая карціна назіраецца ўздоўж усяго праспекта Незалежнасці. Выведзена розная новая тэхніка, кшталту, легкавых машын з нейкімі канструкцыямі зверху. Мікалая Статкевіча пакуль не месцы няма. Вельмі шмат пастоў, ліній АМАП, дзе ўсіх даглядаюць. Супрацоўнікі ДАІ накіроўваюць грамадскі транспарт далей ад прыпынкаў і не даюць спыняцца ў раёне Акадэміі навук. Сітуацыя вельмі напружаная і непрадказальная, улады падрыхтаваліся вельмі грунтоўна.

facebook.com/andrej.strizhak

Праспект Незалежнасці перакрыты. Станцыі метро „Плошча Якуба Коласа”, „Акадэмія навук” і „Парк Чалюскінцаў” часова закрытыя для пасадкі і высадкі пасажыраў. Цягнікі ідуць без прыпынкаў, паведамляецца ў акаўнце Менскага метрапалітэна ў „Твітэры”.

Таксама відавочцы паведамляюць, што аўтобус маршруту № 100 аб’язджае праспект Незалежнасці ў раёне плошчы Калініна, дзе людзей высаджваюць з грамадскага транспарту, і далей аўтобус ідзе без пасажыраў.

Раней супрацоўнікі міліцыі блакавалі раён месца збору ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі на Дзень Волі каля Акадэміі навук. Некаторых спыняюць яшчэ на шляху да парку імя Чалюскінцаў.

Карыстальнікі сацыяльных сетак адзначаюць, што на вуліцах Менска багата новай тэхнікі — напрыклад, аўтамабілі з металічнымі канструкцыямі спераду і ззаду.

facebook.com/kasya.d

Фота facebook.com/taciana.reviaka

На Акадэміі навук здымаюць пастановачны вобшук машыны з кактэйлямі молатава.

8 аўтобусаў з міліцыяй і вадамёты рухаюцца па вул. Першамайскай у бок Плошчы.

У сацыяльных сетках з’яўляюцца здымкі з інструктажу сілавікоў.

Беларускае Радыё Рацыя