Дзесяць чалавек – фігуранты чарговай крымінальнай справы ў Берасці



Чарговая крымінальная справа, што датычыцца так званага вадамётнага перакрыжавання, накіраваная ў берасцейскую пракуратуру. У ёй фігуруюць дзесяць чалавек.

Абвінавачванне выстаўлена па арганізацыі групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ўдзелу ў іх, – распавёў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Сапраўды, людзі, якія праходзяць фігурантамі па гэтай справе, ні ў чым не вінаватыя. І кожны з іх мае шмат правоў. Калі ім кажуць, што вось там удзельнічаў у карагодзе, пляскаў у далоні, недзе нават чуў, што нехта там напісаў матэрыял, што нехта свістаў… Па-першае, ніхто там не свістаў, тут ужо фантазія следчых разбуяла.

Цяпер фігурантамі карагоднай справы з’яўляецца звыш 50 чалавек. Выстаўлена маральная шкода за прастой грамадскага транспарту памерам прыкладна 660 рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце