Дзесяць дзяржаўных і прыватных друкарняў адмовілі “Народнай волі”
Дзесяць дзяржаўных і прыватных друкарняў адмовілі “Народнай волі”. Газета спрабуе вярнуцца да выдання папяровай версіі, бо з мінулай восені вымушана была перайсці выключна на электронны варыянт.
Як адзначыла „Свабодзе” намесніца галоўнага рэдактара Марына Коктыш, Дом друку, верагодна, чакае адмашкі зверху. У Беларусі друкарні адмаўляюць “Народнай волі”, бо баяцца. У Расеі таксама друкарні атрымалі забарону на федэральным узроўні.
Пасля асвятлення леташніх мірных акцый пратэсту шэраг недзяржаўных выданняў атрымалі адмовы друкаваць свае наклады ў “Беларускім доме друку”. Спробы зрабіць гэта ў прыватных установах плёну таксама не мелі.
Акрамя таго, “БелГазета”, “Комсомольская правда в Беларуси”, “Народная воля”, “Свободные новости” не ўключылі ў падпісны каталог “Белпошты” на першую палову бягучага года. Праблемы паўсталі і ў многіх рэгіянальных СМІ.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з сайта газеты «Народная воля»