Дзесяць кіламетраў ракі Мухавец “здалі ў арэнду”



Пратэст у сувязі са здачаю ў арэнду берасцейскім раённым выканаўчым камітэтам дзесяці кіламетраў ракі Мухавец паміж Берасцем і мяжою Жабінкоўскага раёну выказваюць сябры берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

У мясцовых СМІ была змешчаная інфармацыя аб заключэнні дамовы з юрыдычнаю асобай на выкарыстанне часткі ракі для вядзення рыбалоўнай гаспадаркі прамысловай лоўлi рыбы з ужываннем сетак і невада, – адзначыў грамадскі актывіст Ігар Маслоўскі:

– У народзе гэта называюць узаконеным браканьерствам, бо немагчыма будзе даказаць ці праводзілася “зарыбленне” гэтага месца, ці не праводзілася. Гэта рака натуральны прыродны аб’ект, рака не можа быць прадметам арэнды.

 „Такія дзеянні могуць прывесці таксама да знішчэння біялагічнай разнастайнасці на рацэ Мухавец”, – дадаў Ігар Маслоўскі. Сябры партыі заявілі аб пачатку кампаніі скіраванай на вяртанне да агульнадаступнага карыстання ракі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце