Дзесяць жыхароў Пінска не згодныя з выракам



Другая група абвінавачаных па “пінскай справе” падала апеляцыі ў Берасцейскі абласны суд. Дзесяць жыхароў Пінска не згодныя з выракам – суддзя Вера Філонік пакарала іх ад чатырох да пяці з паловаю гадоў зняволення за ўдзел 9-га жніўня ў мітынгу пад будынкам Пінскага гарадскога выканкама.

Праваабаронца Алесь Рамановіч адзначае, што ў беларускіх рэаліях мала сэнсу ад апеляцыйных працэсаў:

– Тое, што застанецца прысуд такім, якім быў прызначаны – вядома. Але нічога не рабіць таксама не выйсце. Наколькі я ведаю, падаваць на апеляцыю сэнсу мала. Можа хтосьці захоча далей абскарджваць яшчэ, у далейшыя інстанцыі пакуль цяжка сказаць.

Суразмоўца дадае, што разгляд скаргаў можа адбыцца напрацягу двух месяцаў, верагодна ўвесь гэты перыяд пінчукі-палітвязні будуць знаходзіцца ў баранавіцкім СІЗА №6.