Дзесяцікласнік у Стоўбцах напаў з нажом на настаўніцу і аднакласнікаў (абноўлена)



Двух школьнікаў, пацярпелых пры нападзе ў Стоўбцах, прааперавалі. Пра гэта БелТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

* * * 

У сярэдняй школе № 2 у Стоўбцах вучань напаў з нажом на настаўніка і некалькіх школьнікаў, паведамляе Следчы камітэт.

„Раніцай 11 лютага ў міліцыю паступіла паведамленне пра тое, што старшакласнік, 2003 года нараджэння, падчас раптоўна ўзніклага канфлікту прычыніў нажавыя раненні настаўніку і некалькім вучням. Ад атрыманых раненняў настаўнік і адзін вучань памерлі. Акрамя таго, яшчэ два школьнікі шпіталізаваныя”, — гаворыцца ў паведамленні СК.

УСК па Менскай вобласці распачало крымінальную справу па факце забойства дзвюх асоб. Расследаванне крымінальнай справы ўзяў на асабісты кантроль старшыня СК Іван Наскевіч.

Падлетак, які падазраецца ў забойстве настаўніцы і школьніка ў Стоўбцах, ужо затрыманы, паведамляе МУС.

БелаПАН

Фота: Front News