Дзеці ГУЛАГа падалі ў Вярхоўны суд Расеі



Дзеці ахвяр савецкіх рэпрэсій падалі ў Вярхоўны суд Расеі калектыўны пазоў да Дзяржаўнай думы. Як піша “Новая газета”, дзеці ГУЛАГа патрабуюць прызнаць незаконным бяздзеянне расейскага парламента, які ўжо амаль два гады не выконвае пастанову Канстытуцыйнага суда: які запатрабаваў змяніць закон аб кампенсацыі ўрону ахвярам рэпрэсій.

Пазоўнікі патрабуюць забяспечыць іх жыллём за кошт федэральнага бюджэту ў прыярытэтным парадку. У гэтай якасці выступілі 23 асобы. Самаму старэйшаму 89 гадоў. Усе пазоўнікі маюць статус рэабілітаваных ахвяр палітычных рэпрэсій, бо былі альбо выселены разам з бацькамі, альбо нарадзіліся ў лагерах ці ссылцы.