„Дзецюкі” – госці гарадзенскай “Мовы Нанова”



У Гародні адкрыўся новы сезон моўных курсаў па вывучэнні беларускай мовы для ўсіх жадаючых “Мова Нанова”. Першыя курсы ў 2015 годзе адкрыліся вывучэннем напісання і ўжывання адметнай літары беларускай мовы “ў”.

IMG_4181 1

Пра тое, што новага пачуюць гарадзенцы на курсах “Мова Нанова” распавядае іх вядучы Антон Янкоўскі:

 Я думаю, гэты сезон будзе не горшы за мінулыя. Прыедуць цікавыя госці, іх будзе больш. Будзем шукаць такіх, якіх, магчыма, не было ў Гародні дагэтуль. Актыўна ствараем нашыя спісы. Удзельнікі запоўнілі анкеты – паглядзім, якія ў людзей ёсць жаданні. Будзем спрабаваць падбіраць цікавыя тэмы, звязаныя з традыцыяй, культурай ды сучасным жыццём, каб было цікава нашым наведвальнікаў у розным узросце. Думаю, паспрабуем таксама стварыць нейкія нестандартныя заняткі.

А госцем каля паўсотні гарадзенцаў стаў гурт “Дзецюкі”.

Музычны партал «Тузін Гітоў» узнагародзіў іх тытулам «Героі года». Па ацэнцы музычных крытыкаў, гурт стаў найлепшай групай на беларускай незалежнай сцэне ў 2014 годзе. ​

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня