Джамала выступіць у Вільні



14 чэрвеня ў Вільні выступіць пераможца «Еўрабачання» Джамала. Сёння спявачка прыбыла ў сталіцу Літвы. У аэрапорце яе чакаў цёплы прыём.

джамала12

джамала

джамала123

джамала1

джамал Мерапрыемства адбудзецца ў Дзень жалобы і надзеі, у які Літва ўшаноўвае памяць ахвяр масавай ссылкі нявінных грамадзян на тэрыторыі Сібіры і Крайняй Поўначы. 14 чэрвеня 1941 года з Літвы ў вагонах для перавозу скаціны было вывезена больш за 30 000 чалавек.

Канцэрт пад назвай «За нашу і вашу свабоду», у якім выступіць украінская спявачка, пачнецца на Кафедральнай плошчы ў 20:30. Яго арганізуе падпісант Акта аб незалежнасці Літвы Эмануэліс Зінгерыс і Літоўскі саюз татарскіх суполак.

Нагадаем, 14 траўня Джамала перамагла ў фінале «Еўрабачання» з песняй «1944», прысвечанай дэпартацыі крымскіх татараў пры Сталіне.

Паводле 

Фота DELFI