Джо Байдэн падпісаў указ аб рассакрэчванні дакумэнтаў пра тэракты 11 верасня



Прэзідэнт Джо Байдэн падпісаў указ аб рассакрэчванні дакумэнтаў пра тэракты 11 верасня 2001 году. Ён лічыць, што грамадскі інтарэс да закрытых звестак перавышае магчымыя страты для нацыянальнай бяспекі. Матэрыялы належыць рассакрэціць за паўгода.

Раскрыць гэтыя звесткі Байдэн абяцаў яшчэ падчас выбарчай кампаніі. Гэтага ж усе 20 гадоў патрабавалі і сваякі ахвяраў тэрактаў. Яны лічаць, што да нападу датычная Саудаўская Аравія, адкуль паходзіла большасць смяротнікаў. Семʼі загінулых лічаць, што ФБР магло знішчыць гэтыя доказы, каб не псаваць стасункі Вашынгтона і Эр-Рыяда. Улады ЗША і Саудаўскай Аравіі гэтыя абвінавачанні адкідаюць.