Дзіцячае свята каля цэнтральнай ёлкі ў Слоніме



Нягледзячы на ветранае, бясснежнае і халоднае надвор’е на цэнтральнай плошчы Слоніма каля раённай ёлкі ў суботу, 3 студзеня, адбылася святочнай гульнявая музычна-забаўляльная праграма для дзяцей. Праграму падрыхтавалі мясцовыя артысты са Слоніма і з навакольных вёсак.

І хоць дзяцей і бацькоў сабралася не так і шмат, тым не менш каля ёлкі ніхто не сумаваў. Казачныя героі, дарослыя і дзеці прымалі ўдзел у розных конкурсах, расказвалі вершы, спявалі песні і вадзілі карагоды вакол ёлкі.

Дарэчы, сёлета раённая ёлкі ўпершыню была пастаўлена на новай плошчы каля будынка Слонімскага райвыканкама. У лістападзе на гэтай плошчы адбылося абласное свята “Дажынкі” і быў адкрыты мемарыяльны знак “Герб горада”.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара