Садок для дзяцей да 3 год поўнасцю аплацяць бацькі
Бацькам дзяцей да трох гадоў прапануюць цалкам аплачваць дзіцячы садок. Чыноўнікі падлічваюць, што год у садку абыходзіцца дзяржаве ў 19 мільёнаў рублёў. Пра змены ў Кодэкс аб адукацыі піша дзяржаўнае агенцтва “Мінск-Навіны”.
Паводле зменаў, групы для дзяцей ва ўзросце да трох гадоў будуць функцыянаваць толькі на платнай аснове, з поўным пакрыццём бацькамі выдаткаў на ўтрыманне малых. Гэтая норма не закране шматдзетныя сем’і ды іншыя льготныя катэгорыі грамадзян.
Фота polotsk.ws
