Дзіцячых пляцовак не будзе?
Баранавіцкія чыноўнікі не збіраюцца аднаўляць дзіцячыя пляцоўкі ля дамоў 24 “А” і 26 па вуліцы Фабрычнай. Яны лічаць, што і так шмат зроблена ля гэтых дамоў: пашыраны дваравы праезд, зроблены пляцоўкі для паркоўкі аўтамабіляў, абноўлены пешаходныя дарожкі, пастаўлены лавачкі і пясочніца. Да 2020 года больш нічога рабіцца не будзе, кажа арганізатар заявы актывіст прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык:
– Я атрымаў адказ з Баранавіцкага райвыканкама. Я ім не задаволены. Адказалі: адкрывайце рахунак, збірайце грошы, і мы вам усталюем.
Паводле Рыгора Грыка, пад заявай з просьбай аднавіць дзіцячую пляцоўку падпісалася 60 чалавек. І яму дакладна вядома, што пры калектыўным звароце дзіцячая пляцоўка павінна быць зроблена за бюджэтныя грошы. Сума на такія работы закладзена ў бюджэце.
Адмова чыноўнікаў будзе абскарджана.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота nash-dom