Дзіцячыя акцыі завяршыліся на Слонімшчыне
На Слонімшчыне завяршыліся дзве школьныя акцыі: “Збярэм дзяцей у школу” і “Збярэм партфель разам”. У рамках першай акцыі аказана матэрыяльная дапамога 1145 дзецям з 486 шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, на суму каля 420 мільёнаў рублёў. Найбольш актыўны ўдзел у акцыі прынялі слонімскія прадпрыемствы.
Завяршылася і акцыя “Збярэм партфель разам”, падчас якой 357 дзяцей з 182 сямей атрымалі канцылярскія і іншыя тавары, якія небходны для вучобы ў школе.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім