„Дзіўны дзень народзінаў”
Журналістка Tut.by Алена Талкачова з-за кратаў падзякавала ўсім, хто павіншаваў яе з днём народзінаў.
Сёлета віншаванняў было яшчэ больш, але галоўнае — ад каго. Беларусы — неверагодныя, столькі цяпла, столькі святла ў іх словах, што не верыць у тое, што дабро канчаткова і беспаваротна пераможа зло, немагчыма. Дзякуй за добрыя словы да гэтага дзіўнага Дня народзінаў, — напісала Алена.
Талкачова за кратамі ўжо 4 месяцы. Мяркуючы па тым, што ўчора яна не выйшла на волю, тэрмін яе ўтрымання пад вартай працягнуты як мінімум яшчэ на два месяцы.
Ператрусы і затрыманні ў офсіе TUT.by і на кватэрах яго супрацоўнікаў адбыліся 18 траўня. Дзейнасць сайта была заблакаваная. На службовых асобаў „ТУТ БАЙ МЕДЫЯ” пачалі крымінальную справу за ўхіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 15 затрыманых супрацоўнікаў TUT.by, у тым ліку Алену Талкачову.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: spring96.org