Дзмітрый Кудранок: Улады надзвычай нервова рэагуюць на любую крытыку



У Пінску на кватэры сябра партыі левых “Справядлівы Свет” Дзмітрыя Кудранка адбыўся вобшук у межах крымінальнай справы. Яго абвінавачваюць у паклёпе на пінскіх чыноўнікаў, які актывіст нібыта апублікаваў у сацыяльных сетках. Кудранок з гэтым не пагаджаецца.

Паводле яго, прадстаўнікі ўлады надзвычай нервова рэагуюць на любую крытыку, і ў адказ ужываюць рэпрэсіі:

– Не ўменне, не здольнасць, я не ведаю, што трэба падкрэсліць тут. Але ў прынцыпе яны размаўляць з людзьмі не ўмеюць і не жадаюць. Калі нічога не ўмеюць акрамя рэпрэсаваць людзей, будуць людзі дзейнічаць таксама адпаведна. Асабіста я гатовы да любога судовага працэсу.

На сённяшні дзень Дзмітрый Кудранок знаходзіцца па-за межамі краіны. Ён перакананы, што ўсё гэта правакацыя, каб застрашыць і зрабіць немагчымым яго вяртанне ўвесну на Радзіму.  

Беларускае Радыё Рацыя