Дзмітрый Лучыц: Звольнілі, бо дамагаўся лепшых умоў працы



Малады чалавек Дзмітрый чатыры гады адпрацаваў у Берасцейскай абласной бальніцы. Ён працаваў медбратам у рэанімацыйнай брыгадзе. Аднак цяпер вымушана працуе ў іншым месцы і не па адукацыі: яму не працягнулі кантракт без тлумачання прычынаў. Хлопец у бальніцы спрабаваў палепшыць умовы працы, але кажа, што не шкадуе:

– Калі атрымаецца, я буду далей змагацца і дапамагаць людзям, якія там засталіся і не могуць змагацца.

Кар.: Патрымлівалі вас вашыя калегі?

– Патрымлівалі. Але, як аказалася, нядоўга. Улада, запужванне – усё такое.

Кар.: Зараз там змянілася нешта ў лепшы бок?

– Не сказаць, што змянілася, працэнтаў 10 з тых, хто дамагаўся, нечага дамогся.

Кар.: А што менавіта?

– Мінімальна. Форму павыдавалі людзям, рэжым крыху адладзілі, большы кантроль зрабілі.

Дзмітрый Лучыц у час працы ў бальніцы арганізаваў сход, на якім медыкі выказалі кіраўніцтву прэтэнзіі адносна недахопаў на працоўным месцы, а таксама запатрабавалі аплату за перапрацоўку і шкодныя ўмовы. Дайшлі з патрабаваннямі да міністэрства. Арганізатар сходу ў выніку аказаўся за парогам бальніцы.

luchyc-dzmitryj2

Беларускае Радыё Рацыя