Дзмітрый Наважылаў: Салідарнасць аслабла



Ва ўсім свеце 5 лістапада Міжнародная федэрацыя журналістаў праводзіць кампанію „Станем за журналістаў!”. Кампанія акцэнтуе ўвагу грамадства на галоўных праблемах журналістаў у розных краінах – забойствы, гвалт, ціск, запалохванні. Некаторыя з гэтых праблем не абмінулі і Беларусь.

Некалькі месцаў таму была пачата так званая справа БелТА – аб несанкцыянаваным доступе да платнай стужкі навінаў Беларускага тэлеграфнага агенства. Журналісты некалькіх недзяржаных СМІ апынуліся падазраванымі па гэтай справе. У прыватнасці, інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.

Выконваючы абавязкі яе дырэктара Дзмітрый Наважылаў лічыць, што падобныя кампаніі салідарнасці – абсалютная неабходнасць у журналісцкай супольнасці:

– На жаль з цягам часу журналісцкія сувязі слабеюць, усе больш неяк па сваіх цэхах. Я прыгадваю 1997 год, калі адбываліся справы з Шараметам і Завадскім. Тады фактычна ўвесь журналісцкі корпус, які працаваў у Менску, выйшаў на акцыю пратэсту каля МЗС, быў марш у робах. З цягам часу гэта салідарнасць неяк аслабла.

„Аднак трагічныя і драматычныя падзеі апошняга часу адрадзілі гэтае пачуццё локця, пачуццё пляча калегаў. Нам вельмі неабходна трымацца разам, праяўляць салідарнасць, быць друг за друга, а не хавацца па рэдакцыях у надзеі, што нас гэтая чаша абыдзе”, — сказаў Дзмітрый Наважылаў.

Беларускае Радыё Рацыя