Дзмітрый Паліенка збіраецца абскардзіць прысуд



Дзмітрыя Паліенку вызвалілі ў зале суда. Ён знаходзіўся за кратамі пасля разгону акцыі “Крытычная маса” з 29 красавіка.  Суд прызнаў яго вінаватым па ўсіх пунктах абвінавачання і асудзіў да 2 гадоў пазбаўлення волі з двухгадовай адтэрміноўкай пакарання.

palienka-prysud-2

Такі прысуд стаўся цалкам нечаканым і варта было рыхтавацца да горшага, кажа Дзмітрый Паліенка.

– Па праўдзе кажучы, не чакаў, думаў тры ці чатыры гады дадуць. Рэжыму проста не патрэбныя новыя санкцыі. За дзень да суда да мяне падышоў начальнік з Валадаркі і намякнуў, што магу рэчы збіраць.  

Дзмітрый Паліенка абвінавачваўся ў нападзе на міліцыянера і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў праз інтэрнэт. Выхад хлопца з жалезнай клеткі ў зале суда прысутныя сустрэлі апладысментамі і воклічамі “Жыве Беларусь!”. Цяпер ён мае намер абскардзіць рашэнне суда.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота spring96.org