Дзмітрый Юркевіч: Нас б’юць, а мы мацнеем
Былога намесніка генеральнага дырэктара завода “Будматэр’ялы” Дзмітрыя Юркевіча суддзя суда Бярозаўскага раёна Алена Нямкова пакарала штрафам 30 базавых велічынь нібыта за арганізацыю акцыі пратэсту ля прадпрыемства падчас абедзеннага перапынку 14 жніўня.
У гэты дзень Дзмітрый Юркевіч напісаў публічны зварот з асуджэннем гвалту над мірнымі людзьмі з боку сілавых структур. Ён выйшаў падчас абедзеннага перапынку і стаў ля прахадной завода. Яго падтрымалі работнікі. Генеральны дырэктар прадпрыемства Аляксандр Пабожны сказаў на судзе, што завод не пацярпеў і парушэння працоўнай дысцыпліны сярод удзельнікаў акцыі не было. Тым не менш Юркевіч быў звольнены. Але ўладам гэтага паказалася недастаткова, і яны ўспомнілі амаль праз 2 месяцы пра 14 жніўня, кажуць прысутныя на судзе:
– Я так разумею, што ён выказаў свё меркаванне. І кожны вырашаў – далучыцца ці не.
– Я лічу, што гэта ўсё несправядліва. Здзекуюцца проста над людзьмі!
– Я як заўсёды шакаваная тым, што адбываецца. Як хутка вырашаюць чалавечыя лёсы.
– 14 жніўня паўсюдна выходзілі неабыякавыя людзі, і гэта быў не толькі Дзмітрый Валянцінавіч, шмат людзей выходзіла супраць гвалту.
– Мы паглядзелі, што ўжо адразу было напісана, колькі прысудзіць.
Паводле Дзмітрыя Юркевіча, “нас б’юць, а мы мацнеем.” На сумленні кожнага прыняць здзекі і збіццё мірных грамадзян сілавымі структурамі ці не.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя