Дзве асобы з падазрэннем каронавіруса ў гарадзенскай лякарні



З падазрэннем на каронавірус у Гарадзенскай вобласці шпіталізаваныя два дальнабойшчыкі. Аднаго з іх забралі на «хуткай» непасрэдна з мяжы – ён вярнуўся з Італіі, і тэмпература была павышанай. Другі з сімптомамі рэспіраторнага захворвання звярнуцца да медыкаў сам, – піша grodnonews.by. Два тыдні ён быў у Еўропе, у тым ліку ў Італіі. Абодвух кіроўцаў шпіталізавалі ў інфекцыйную лякарню.

Тыя, хто з імі кантактаваў, знаходзяцца ў Ашмянскім, Смаргонскім, Ваўкавыскім інфекцыйных аддзяленнях. Ва ўсіх узялі аналізы, большасць ужо гатовыя, і адказ адмоўны. Пакуль на Гарадзеншчыне – адзін выпадак каронавірусу.

Беларускае Радыё Рацыя