Дзве „Міс Беларусь” зняліся ў вышымайках для глянцавага часопіса



У апошнім нумары часопіса Icon з’явілася фотасесія, дзе ў якасці мадэляў выступілі дзве „Міс Беларусь” Вольга Антропава і Вольга Хіжанкова. Аўтар фотаздымкаў – Саша Яраслаўцаў.

vysh21-1

„Асабліва цешыць той факт, што сёння чары выдатных лэдзі з беларускім пашпартам можна (і нават трэба) падкрэсліць не рэчамі, зробленымі дзесьці ў Італіі / Амерыцы / Францыі / Турцыі, а чымсьці родным, зразумелым і вельмі блізкім”, – адзначае Icon.

gi-9674-45226-big

Трэба адзначыць сесія атрымалася вельмі гламурная і адначасова вельмі душэўная

„Быць беларусамі і любіць сваю краіну яшчэ ніколі не было так модна, як цяпер. Прычым рабіць гэта шчыра, і ад усёй душы, а не таму, што хтосьці гэтую любоў навязвае…”, – дадае часопіс.

gazetaby.com