“Дзядуля ў польскім мундзіры”
Незалежны Саюз палякаў у Беларусі супольна з рэдакцыяй газеты “Голас з-над Нёмана ў выгнанні” распачаў акцыю “Дзядуля ў польскім мундзіры”. Арганізатары чакаюць здымкаў з розных рэгіёнаў Польшчы і Беларусі, на якіх будуць адлюстраваны жаўнеры розных польскіх вайсковых фармацый.
Пра мэты і задачы акцыі распавядае прэсавы сакратар незалежнага Саюза палякаў, рэдактар парталу Znadniemna.pl Анджэй Пісальнік:
– Здымкі сваіх дзедаў, прадзедаў, якія служылі і ў легіёнах Пілсудскага, і ў нейкіх фармацыях падчас міжваеннага перыяду, і тых, якіх застала Другая сусветная вайна, г.зн. вераснёўская кампанія і пазнейшы перыяд.
Дасланыя здымкі і гісторыі пра дзядоў і прадзедаў ужо пачалі друкавацца на старонцы znadniemna.pl , а да 75-й гадавіны абароны Гародні ў час Другой сусветнай вайны плануецца адкрыццё выставы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота znadniemna.pl