Дзяніс Івашын 250 дзён за кратамі



Гараденскі журналіст Дзяніс Івашын ўжо 250 дзен за кратамі. Яго жонка Вольга ужо 2 месяцы не атрымлівае ад яго лістоў:

„Прыкладна з пачатку кастрычніка з’явілася такая праблема, што Дзяніс не атрымліваў пасылкі і лісты, хоць яму казалі што на яго імя лісты прыйшлі. Мы канешне ніякіх лістоў не атрымліваем. Можна канешне ўзгадаць, што прыкладна у той час, калі нам адказаў камітэт дзяржбяспекі пра тое, у чым абвінавачваюць Дзяніса, то прыкладна з таго часу ўзніклі праблемы з перапіскай”.

Па словах Вольгі Дзяніс атрымлівае інфармацыю са “знешняга свету” толькі з выданняў на якія ён падпісаны:

„Толькі ад адвакатаў мы можам на дадзены момант атрымаць хоць нейкую інфармацыю пра тое, як ён сябе адчувае. Нас пазбавілі ўсіх магчымасцяў – спатканне не дазваляюць, лісты не прапускаюць – карацей проста дурдом. Я ведаю, што ён падпісаны на шмат якія выданні, атрымлівае ўсе навіны пра тое, што адбываецца ў краіне і свеце, гэта для яго важна. Пра нас? Не ведаю, можа штосці і ведае”.

Вольга Івашына штодня ў сацыяльных сетках паведамляе пра тое, што адбываецца з Дзянісам і што ў яго са станам здароўя.

Беларускае Радыё Рацыя