Дзяніс Івашын: 50 дзён за кратамі



Незалежны  журналіст Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ў турме №1 Гародні з 12 сакавіка 2021 года. Журналіста схапілі па дарозе каля дому,  калі ён ішоў у аптэку па лекі.

Што адбываецца з перадачамі для журналіста распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– Для гарадзенскага журналіста, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Дзяніса Івашына не прынялі перадачу. Адміністрацыя турмы паведаміла, што журналіст знаходзіцца другі дзень у карцары. Гэта азначае, што за ўвесь тэрмін, пакуль ён будзе ў гэтым больш строгім месцы знаходжання ў гарадзенскай турме, яму нельга будзе перадаваць перадачы і ён не зможа сустрэцца з адвакатам. Па словах жонкі, сёння як раз мінуў 50-ты дзень знаходжання Дзяніса за кратамі. І ёй вельмі шкада, што Дзяніс не зможа адзначыць такое свята як Вялікдзень няхай сабе і ў турме, куды яна збіралася перадаць розныя пасхальныя падарункі.

Беларускае Радыё Рацыя