Дзяніс Івашын: Для Беларусі – гэта толькі пачатак



Тры вечары ў Беларусі адбываюцца супрацьстаянні і акцыі.

Дзяніс Івашын, гарадзенскі журналіст, які быў на падобных акцыях і ў іншых краінах, лічыць такую сітуацыю вялікімі зменамі ў краіне:

– Пункт не вяртання пройдзены пасля пацверджаных смерцяў пратэстоўцаў. Гэта будзе ўжо зусім іншая краіна. Таго, чаго было раней, калі былі мірныя пратэсты і памкненні, – гэта ў мінулым. Таму што рэжым Лукашэнкі перайшоў гэтую мяжу, перайшоў гэтую чырвоную рысу.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Журналіст кажа, што ў Беларусі ёсць ужо забітыя на акцыях і гэта вельмі кепска:

– Мы ведаем пакуль толькі пра аднаго забітага. Цалкам мажліва і значна больш. Паводле пэўнай інфармацыі ў нас у Гародні таксама ёсць забітыя. Прынамсі зараз непацверджана інфармацыя пра двух чалавек. Гэта тое, што вядома. А па ўсёй Беларусі іх можа быць значна больш, таму што актыўныя супрацьстаянні адбываюцца не толькі ў Менску і Гародні, але ў Берасце, у Баранавічах, у Гомелі ды іншых гарадах Беларусі. Цалкам мажліва гэта толькі пачатак.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Па словах журналіста, такая вялікая колькасць людзей даўно не выходзіла на вуліцы розных гарадоў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя