Дзяніс Івашын: Міністэрства аховы здароўя фальсіфікуе дадзеныя
Гарадзенскі журналіст, рэдактар беларускай службы «Інформнапалм» штодня сочыць за сітуацыяй з каронавірусам і лічыць, што дадзеныя пра колькасць хворых у Беларусі заніжаныя:
– У Беларусі выкшталцаваная сістэма масавых фальсіфікацыяў ужо за чвэрць стагоддзя, і таму для гэтай машыны хлусні, дэзынфармацыі абсалютна не праблематычна фальсіфікаваць ці то выбары, ці то агульную колькасць інфікаваных каронавірусам, ці якую іншую інфармацыю.
На думку журналіста, лічбы хворых, што паказваюць у Беларусі, вельмі сумнеўныя:
– Беларусь ужо на гэтым фоне вельмі значна выбіваецца. Ва Украіне на гэты момант агульная колькасць інфікаваных перавысіла 200 чалавек, у Польшчы – 1200, у Літве – 350, у Латвіі – амаль 300, у Расеі – 1000. Тут Беларусь паказвае крыху больш за 90. Цікава, што мы ўжо практычна знаходзімся ў такой групе краінаў, карлікавых дзяржаваў і аўтаномных тэрыторыяў, у якіх каронавірус рэгіструецца ў некалькі дзясяткаў інфікаваных.
Дзяніс Івашын цалкам мажліва, пры ўмове атрымання дастатковай колькасці праверанай інфармацыі, правядзе расследаванне, прысвечанае каронавірусу ў Беларусі і пытанням, чаму няма ў Беларусі каранціну.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя