Дзяніс Івашын: Нацыянальныя сімвалы вярнуліся



Беларускі журналіст, рэдактар беларускай службы “Інформнапалм” Дзяніс Івашын лічыць, што тры месяцы пратэстаў вельмі змянілі беларускае грамадства:

– Змянілася фундаментальнае стаўленне да беларускасці, да беларускіх нацыянальных сімвалаў, да ўсведамлення беларускіх нацыянальных каштоўнасцяў. То бок, ужо самі сімвалы: бел-чырвона-белы сцяг, Герб Пагоня сталі абсалютна агульнанацыянальнымі. Няма такога, як было раней, што збольшага іх выкарыстоўвалі прадстаўнікі апазіцыйных сілаў.

Журналіст упэўнены,  што нацыянальныя сімвалы сталі сімваламі Сабоды:

– Для людзей – гэта сімвалы свабоды, барацьбы. І ўжо тут няма ніякіх сумненняў у тым, што пасля зрынання рэжыму Лукашэнкі яны зоймуць сваё пачэснае месца і стануць не толькі нацыянальнымі, але і дзяржаўнымі сімваламі. Сімваламі новай беларускай дзяржавы.

Дзяніс Івашын упэўнены, што зараз ідзе нацыятворчы працэс і ён будзе працягвацца даволі доўга.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня