Дзяніс Івашын: Перамоўны працэс па Курапатах не мае сэнсу
Перамоўны працэс ужо не мае сэнсу з боку абаронцаў нацыянальнага комплексу „Курапаты” і ўласнікамі „Бульбаш Холу”, а менавіта Леанідам Зайдэсам, заўважае журналіст Дзяніс Івашын, які вырашыў праверыць праўдзівасць слоў уласніка рэстарана „Поедем поедим„. Падчас правядзенне прэсавай канферэнцыі па тэме канфлікту з-за рэстарана, які знаходзіцца для самога мемарыяла, ён схлусіў, калі сцвярджаў, што ў 2012 годзе ад імя акцыянернага таварыства „Белрэстінвест” пісаў зварот у Міністэрства культуры Беларусі. У звароце ён нібы прапанаваў укласці грошы на мемарыялізацыю нацыянальнага комплексу „Курапаты”. Міністэрства культуры гэта абвергла. Кажа Дзяніс Івашын – журналіст газеты „Новы час”, які атрымаў адказ з Міністэрства культуры.
– Хачу адразу зазначыць, што яны вельмі хутка адказалі. Літаральна праз дзень далі адказ у электроннай форме, што не было гэтага звароту ў іх аўтаматызаванай сістэме рэгістрацыі, куды трапляюць усе звароты, якія да іх накіроўваюцца. Гэты зварот адсутнічаў, не быў зарэгістраваны. Гэта сведчыць пра тое, што ўласнікі рэстарана хлусяць і блефуюць – насамрэч ніхто з іх не звяртаўся.
Паралельна з Міністэрствам культуры Дзяніс Івашын вядзе ліставанне на прадмет праверкі праўдзівасці слоў Леаніда Зайдэса з Генеральнай пракуратурай і Менскімі абл- і райвыканкамам.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня