Дзяніс Івашын: Расейцы праявілі цынізм, забіваючы медыка



Рэдактар беларускай службы InformNapalm Дзяніс Івашын правёў расследаванне прысвечанае забойству ваеннага медыка з Беларусі Мікалая Ільіна падчас выратавальнай місіі на Данбасе.

На думку журналіста, тэрарысты з ДНР забілі беларуса не зважаючы ні на якія дамоўленасці:

– Адкрылі спярша агонь са стралковай зброі, потым з гранатамётаў, з цяжкіх кулямётаў. У выніку гэтага быў паранены адзін з вайскоўцаў эвакуацыйнай групы. Былі ў шлемах з белымі чахламі і з распазнавальнымі знакамі, пры іх нават не было ніякай зброі. Нягледзячы на гэта расейцы адкрылі агонь па гэтай групе. Паказалі, што ім глыбока пляваць на якія-кольвек нормы, увогуле на законы чалавечай маралі. У выпадку гэтага адзін чалец групы быў паранены, адзін траўмаваны. Выцягнуць параненага накіраваўся наш беларус Мікалай Ільін.

На яго думку, цела беларускага медыка дагэтуль можа знаходзіцца ў так званай „шэрай зоне”:

– Па стане на ранак 16-га ліпеня, цалкам магчыма, што ягонае цела дагэтуль знаходзіцца ў „шэрай зоне”, адкуль ён хацеў эвакуяваць параненага. Наконт самога параненага таксама пакуль невядомая сітуацыя., цалкам магчыма ён таксама знаходзіцца там. Магчыма яго забралі расейцы і ён перабывае ў палоне.

Больш даведацца пра беларускага медыка можна ў артыкуле Дзяніса Івашына.

Мікалай Ільін

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня