Дзяніс Івашын: Удзел у такіх выбарах – гэта злачынства



Пагрозы Ціханоўскай, затрыманні сяброў яе ініцыятыўнай групы, затрыманні сяброў каманды Бабарыкі, – пра тое,  што адбывацца ў перыяд рэгістрацыі кандыдатаў, распавядае рэдактар беларускай службы “Інформнапалм” Дзяніс Івашын.

– Палітычная палітра звузілася да некалькіх колераў. Таму што, у прынцыпе, тут не вядзецца ні пра якія выбары. Вядзецца проста пра кампанію пераабрання Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, то бок, свайго кшталту гэта прысяга на вернасць дыктатару Беларусі. І ў прынцыпе, усе, хто ў гэтай электаральнай кампаніі ўдзельнічае, на мой погляд, толькі дапамагаюць яму пераабрацца, і адпаведным чынам зрабіць яму гэтую прысягу.

Журналіст лічыць патэнцыйных кандыдатаў спойлерамі Лукашэнкі.

– На гэты момант мы ведаем, што засталіся некалькі кандыдатур, такіх патэнцыйных спойлераў Лукашэнкі, якія будуць зарэгістраваныя. Вядзецца пра Дзмітрыева, пра, я лічу, Канапацкую, і таксама пра Цапкалу. Наконт Бабарыкі, тут ёсць розныя погляды, таму што тут фіфці-фіфці, таму што яго могуць зарэгістраваць, або не зарэгістраваць.

Па словах Дзяніса Івашына, галоўная пагроза на гэтых выбарах – гэта страта незалежнасці краіны.

Беларускае Радыё Рацыя