Дзяніс Івашын заклікае падтрымаць газету „Новы Час”
С заклікам падтрымаць газету „Новы Час” – фактычна адзіную беларускамоўную газету грамадска-палітычнага зместу, звярнуўся Дзяніс Івашын, аўтар артыкулаў згаданай газеты.
2347 рублёў – такую суму судовых выдаткаў абвясціў Менскі суд у пагашэнне маральных стратаў Леаніда Зайдэса, а таксама іншых, звязаных з гэтым выдаткаў на карысць судовай сістэмы. Калі да панядзелку не будзе сабрана гэтая сума, то праца рэдакцыі можа быць паралізавана. Кажа Дзяніс Івашын:
– У тым выпадку, калі мы ўсю суму не пералічым Леаніду Зайдэсу, то цалкам мажліва яны арыштуюць рахунак рэдакцыі, і ўсе сродкі, якія будуць паступаць на гэты рахунак , будуць пералічваць непасрэдна яму. Зразумела, што мы не зможам аплочваць камунальныя выдаткі, заробак журналістам. То бок, гэта пацягне шлейф дзеянняў, праз якія проста будзе немажліва здзяйсняць сваю журналісцкую працу.
Усе неабыякавыя да лёсу газеты „Новы час” могуць дапамагчы праз пералік грошай на рахунак банку.
Рахунак для збору сродкаў:
У беларускіх рублях: BY48BLBB30120190790926001001
IBAN BLBBBY2X
У Дырэкцыі ААТ «Белінвестбанка» па г. Менску й Менскай вобласці.
Адрас банку: Менск, Калектарная 11.
З пазнакай «дабраахвотнае ахвяраваньне».
УНП 190790926
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя