Дзяніс Івашын: Збіраем ўжо дванаццатую тону грузу
Валанцёры Гуманітарнага маршруту «Беларусь-АТО» з Гародні перадалі цэлы мікрааўтобус грузу ва Украіну.
Груз збіраўся цягам апошніх некалькі месяцаў сярод гарадзенцаў. Пра адпраўку грузу распавядае кіраўнік валанцёраў з Гародні, журналіст Дзяніс Івашын:
— Мы запоўнілі ўвесь мікрааўтобус, то бок назбіралі дастаткова вялікую партыю. Перад усім гэта адзенне, цёплая вопратка, абутак. Зараз мы будзем імкнуцца паспець да навагодніх калядных святаў. Груз ужо мае быць у Гомелі і цягам бліжэйшых дзён мае быць адпраўлены ў Чарнігаў, мясцовым валанцёрам, якія ўжо будуць размяркоўваць гэтыя грузы сярод сем’яў перасяленцаў з Усходняй Украіны.
Сярод валанцёраў, што ў Гародні збіраюць рэчы ва Украіну людзі рознага ўзросту і прафесій сярод якіх студэнты і журналісты, пенсіянеры і грамадскія дзеячы.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
