Дзяніс Садоўскі: Гэта наша сёмая спроба зарэгістраваць партыю
У Міністэртсва юстыцыі Беларусі пададзеная заяка на рэгістрацыю Партыі Беларуская хрысціянская. Па словах адказнага сакратара аркамітэта па стварэнню гэтай партыі Дзяніса Садоўскага, гэта ўжо сёмая спроба зарэгістравацца.
– Агульна мы ўжо, напэўна, больш за 30 разоў падавалі ў розных відах – і грамадскіх, і абласных грамадскіх арганізацый. Гэтым разам у нас у заснавальніках 1072 чалавекі. Усе дакументы падрыхтаваныя адпаведным чынам. Таму не бачым ніякіх перашкодаў, каб Міністэрства юстыцыі нас зарэгістравала. Але разумеем, што гэта будзе палітычным рашэннем.
Таму аб працэсе рэгістрацыі мы будзем інфармаваць і беларускую, і міжнародную супольнасць. Гэта павінна паспрыяць таму, каб рашэнне аб рэгістрацыі партыі было пазітыўным, – сказаў Дзяніс Садоўскі.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя