Дзяніс Садоўскі: Звычайны акт, каб запалохаць



Звычайны акт, каб запалохаць. Так на прысуд беларускім студэнтам адрэагаваў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, які таксама ўдзельнічае ў працэсе стварэння Лігі студэнцкіх аб’яднанняў. Нагадаем, невядомыя ў масках прыйшлі на ўстаноўчую канферэнцыю, якая праходзіла ў Менску.

Агулам затрымалі больш за 30 чалавек, але большасць ноччу адпусцілі з розных РУУС нават без пратакола, на суткі асудзілі 4 студэнтаў. Чым небяспечная такая дзейнасць, кажа Дзяніс Садоўскі:

– Любая дзейнасць, у прыватнасці студэнтаў, у сістэмы выклікае занепакоенасць. Гэта быў акт запужвання перш за ўсё студэнтаў, каб паказаць, што не дадуць дзейнічаць нават зарэгістраванай арганізацыі ці прафсаюзу.

У нядзелю суды пасадзілі на суткі 4 студэнтаў з ліку ўдзельнікаў устаноўчай канферэнцыі Лігі студэнцкіх аб’яднанняў. Ім інкрымінавалі непадпарадкаванне. І такім чынам, Уладзіслаў Калькоў, Соф’я Маргунова і Станіслаў Сянюкевіч засуджаны да 15 сутак арышту. Крысціна Міраненка была засуджана да 14 сутак.

Беларускае Радыё Рацыя