Дзяніс Урбановіч адбывае адміністрацыйны арышт за абарону Курапатаў
Актывіст апазіцыі Дзяніс Урбановіч адбывае 10-сутачны адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыі па абароне Курапатаў, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.
Як атрымалася высветліць праваабаронцам, актывіст знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Менскага раёна. Пра лёс Урбановіча нічога не было вядома з моманту яго затрымання 30 чэрвеня. Суд над актывістам адбыўся 1 ліпеня, у дачыненні да яго была складзена дзевяць пратаколаў па арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).
Акцыі пратэсту супраць адкрыцця забаўляльнага комплексу каля месца расстрэлаў і пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій — урочышча Курапаты пад Менскам — праходзяць штодня з 31 траўня.
belapan.by