Дзяніс Урбановіч: Даводзіцца самім сачыць за парадкам у Курапатах
Адзін з абаронцаў Курапатаў Дзяніс Урбановіч распавядае, чаму зараз у мемарыяле актывісты вымушаны ладзіць патруляванне.
Дзяніс Урбановіч: Зараз мы аднавілі патрулі ў Курапатах, хаця патруляванне не штодзённае. Звычайна патрулі выходзяць у пятніцу і ў выхадныя, а таксама некалькі дзён у буднія дні. Апошнім часам ізноў былі зафіксаваны акты вандалізма, а лавіць злачынцаў ці ганяць хуліганаў няма каму. Міліцыя вельмі хутка складае на нас пратаколы, а калі трэба знайсці вандалаў, то тут у іх няма ні сілаў, ні прафесійнага майстэрства. Складваецца ўражанне, што яны і не хочуць нікога шукаць.
Дарэчы, тыя фоталавушкі, якія паставіў лясгас у Курапатах, здаецца, ужо знялі альбо яны наогул не працуюць. Таму і даводзіцца самім сачыць за парадкам, не маючы спадзеў на дзяржаву.
РР: Дае плён такое патруляванне?
Дзяніс Урбановіч: Мы хаця б разганяем тых, хто прызвычаіўся ў Курапатах папіць гарэлкі на лавачках. Не так даўно прыйшла кампанія нападпітку з музыкай, песнямі. Быў выпадак, калі нейкі алкаш з “чарнілам” залез на Крыж пакутаў. Там жах што робіцца, але дзяржаве, як ужо казаў, няма да гэтага справы. І міліцыя на гэта таксама заплюшчвае влочы. Думаеце, знойдуць тых, хто разбіў “лаву Клінтана”? Я ў гэта не веру.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя