Дзяніс Жыгавец: Узгадайма Якубецкага



27 лістапада, у дзень пачатку Слуцкага збройнага чыну, гарадзенскі грамадскі актывіст, краязнаўца Дзяніс Жыгавец звярнуўся да гарадзенцаў з прапановай узгадваць Слуцкіх паўстанцаў і на Гарадзеншчыне.

– Мы, гарадзенцы, маем мажлівасць і маем права ўшанаваць памяць Андрэя Якубецкага, так як гэтая асоба паходзіла з Гарадзеншчыны з вёскі Сухмяні, прымала актыўны ўдзел у Слуцкім Збройным чыне. У той час Рада БНР яго прызначыла галоўнакамандуючым войскамі.

Грамадскі актывіст кажа, што на сімвалічную магілу Якубецкага не трэба ехаць далёка, яна ў некалькіх кіламетрах ад гораду.

– У вёсцы Капцёўка стаіць кенатаф па Андрэю Якубецкаму побач з магілай бацькі і малодшага брата, якія, дарэчы, таксама былі ўдзельнікамі беларускіх гурткоў на Гарадзеншчыне.

Помнік Андрэю Якубецкаму быў пастаўлены ў лістападзе 2016 году, дзякуючы нашчадкам вайскоўца ды валанцёрам. Рэальнае месца пахавання і дата смерці Андрэя Якубецкага дагэтуль невядомыя.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча