Дзяніса Івашына зноў пасадзілі ў карцар
На журналіста-палітвязня Дзяніса Івашына, які зняволены ў гарадзенскай турме на час следства, працягваецца маральны і фізічны ціск.
Ад маці журналіста Людмілы Івашынай стала вядома пра тое, што Дзяніса зноў пасадзілі ў карцар. За што фармальна было прызначана такое пакаранне – невядома, – паведамляе “Гарадзенская вясна”.
Паводле звестак жонкі вязня – Вольгі Івашынай яго пасадзілі ў карцар на 5 сутак, якія заканчваюцца сёння, 23 чэрвеня.
Журналіст ужо больш ста дзён знаходзіцца за кратамі. Яго вінавацяць па артыкуле 365 Крымінальнага кодэкса — “Умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў”.
Найперш гэта звязана з яго расследаваннем пра службу былых украінскіх “беркутаўцаў” у структурах МУС Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя