Дзяніса Насуру пакаралі трыма гадамі „хатняй хіміі”



У судзе Заводскага раёна Менска 18 красавіка вынесены прысуд па справе вядучага бізнэс-аналітыка EPAM і палітычнага зняволенага Дзяніса Насуры. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядала суддзя Алена Капцэвіч.

Дзяніса Насуру затрымалі напярэдадні Новага года – 31 снежня. Да суда быў змешчаны ў СІЗА №1.

Пакуль працягвалася следства сайт Навукова-даследчага інстытута АІПІ НАН РБ выдаліў з архіву ўсе навуковыя працы Дзяніса Насура, які працаваў там больш за 10 гадоў. Удзельнічаў у касмічных праграмах Космас БР і космас НТ, у стварэнні суперкампутара, у запуску беларускага спадарожніка „Белка-1”. Публікаваў артыкулы і навуковыя працы.

У канцы сакавіка 2022 года следства па справе Дзяніса Насуры было завершанае, матэрыялы перададзеныя ў пракуратуру. 

Суд паставіў прызнаць Дзяніса Насуру вінаватым і прызначыць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады („хатняя хімія”).

Да вызначэння яму ўмоваў адбыцця пакарання ён вызвалены з-пад варты.

spring96.org