Дзяржаўныя пячаткі БНР: фота (публікуюцца ўпершыню)



Галоўны атрыбут і сімвал паўнамоцтваў Рады БНР: дзяржаўныя пячаткі Беларускай Народнай Рэспублікі і штамп Канцылярыі Старшыні Рады БНР.

Пячаткі былі створаныя перад Другой Сусветнай вайною, а самая старая – у 1918 годзе ў Беларусі.

З таго часу яны захоўваюцца Старшынёй Рады БНР і перадаюцца разам з паўнамоцтвамі новаабранаму Старшыні пры заступленні на пасаду.

1. Старая Пячатка: створаная ў 1918 годзе ў Беларусі, змяшчае “Пагоню” і надпіс “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі”.

2. Новая Пячатка: створаная ў час паўнамоцтваў III Старшыні Рады БНР Пётры Крэчэўскага, змяшчае “Пагоню” і надпіс “Рада Беларускай Народнай Рэспублікі” кірыліцай і лацінкай.

3. Штамп Канцылярыі Старшыні Рады БНР: выкарыстоўвалася для зацверджання дакументаў Канцылярыі. Яна была створаная ў 1930-я гады ў час знаходжання Рады БНР у Празе, пры IV Старшыні Рады Васілю Захарку. Змяшчае надпіс “Канцылярыя Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі” на беларускай і французскай мовах.

radabnr.org