Дзяржаўтаінспекцыя рыхтуе змены ў ПДР



Да канца года Дзяржаўтаінспекцыя прапануе праект са зменамі ў ПДР.  Сярод асноўных новаўводзінаў – выразнае пазначэнне правілаў пропуску пешаходаў: у які момант кіроўца павінен спыніцца, каб даць прайсці.

Хтосьці лічыць, што пешахода неабходна прапускаць, як толькі ён падышоў да пераходу, іншыя – трэба спыніцца, калі пешаход знаходзіцца на адлегласці двух палос. Такія сітуацыі часта становяцца прадметам спрэчкі і заканчваюцца штрафамі, у новых правілах унясуць яснасць: парушыў вадзіцель ці не.

Працягваецца праца і па стварэнні сістэм відэаназірання. Зусім хутка Дзяржаўтаінспекцыя зможа адсочваць любыя парушэнні ў рэжыме онлайн. Ужо праз два месяцы пра іх пачнуць апавяшчаць з дапамогай СМС.

Прасцей стане і з вадзіцельскімі пасведчаннямі – у іх ўшыюць спецыяльныя чыпы, з дапамогай якіх інспектары змогуць даведацца дадзеныя кіроўцы, не спыняючы аўтамабіль.

ont.by