Дзяржава бярэ пад кантроль замежныя тэлеканалы
Падрыхтаваны праект указа аб увядзенні ў Беларусі адзінага дзяржаўнага распаўсюдніка тэлеканалаў. Пра гэта са спасылкай на «інфармаваныя крыніцы» паведамляе tut.by. Пры гэтым, «гаворка ідзе не толькі пра агульнадаступны пакет, але пра ўсе каналы ў цэлым, што будзе азначаць манапалізацыю рынку ў гэтай галіне, дадатковую кропку кантролю ТВ-рэкламы». Міністэрства інфармацыі, якое займаецца, распрацоўкай, тлумачыць неабходнасць стварэння адзінага аператара паляпшэннем кантролю рынку, прасоўваннем дасягненняў Беларусі на міжнароднай арэне і абяцаннем дадатковых адлічэнняў у бюджэт.