Дзяржава хоча зэканоміць на дзіцячых садках



Міністэрства адукацыі РБ унесла прапановы зрабіць платнымі дзіцячыя садкі для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў і групы для дзяцей, якім споўнілася 6 гадоў. Дзяржава зэканоміць на гэтым каля 300 мільярдаў у год.

Як паставіцца да гэтага – загадчыца дзіцячага садка № 2 Бярозы нават не думае. Не бачыць у гэтым патрэбы:

– Вы ведаеце, я гэтымі пытаннямі, як дзяржава скажа, так і будзе, таму мы не абмяркоўваем.

Маці траіх дзяцей і сама выхавацелька лічыць, што многім бацькам будзе цяжка, але як работнік адукацыі верыць у сацыяльную справядлівасць:

– Гэта ж ад нас не залежыць, гэта як кіраўніцтва, як прэзідэнт, як яны вырашаць так і будзе.

РР: Пацягнуць бацькі?

– Я думаю, што не, але калі гэта будзе, то можа павысяць заробкі, у нас жа звычайна так.

Як стала вядома, бацькі дзіцяці да трох гадоў будуць аплочваць у поўным аб’ёме толькі кошт харчавання – гэта прыкладна 500 тысяч рублёў, а бацькам 6-7-гадовых дзяцей прыйдзецца раскашэліцца каля 1,5 мільёны рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя