Дзяржава не мае сродкаў на помнік партызанам?
Разбураны арандатарам Спораўскага возера Анатолем Заблоцкім помнік партызынскаму руху ў вёсцы Спорава Бярозаўскага раёна да 9 траўня не адноўлены па банальнай прычыне – з-за адсутнасці грошай. Нягледзячы на тое, што эскіз помніка і неабходная тэхнічная дакументацыя былі зроблены своечасова.
Усё гэта зрабіў за свае сродкі сын лекара партызанскай брыгады ў Спорава, актывіст кампаніі „Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў. Па яго словах, помнік быў разбураны з дазволу ўладаў, якая з 20 патрэбных мільёнаў выдаткоўвае толькі 5, а астатнія павінны даць прадпрыемствы і прадпрымальнікі:
– Пайшлі па старым шляху – прадпрыемствы. На сённяшні дзень такія прадпрыемствы, напрыклад, як Белаазёрскі акумулятарны завод, сырзавод, камбікормавы завод. Ёсць прадпрымальнікі, калі не могуць даць грошы, то ўжо дамоўлена кафля.
Мясцовы арандатар Заблоцкі запланаваў зрабіць каля помніка кавярню, а на месцы самога помніка павінны былі стаяць сталы для аматараў адпачынку на свежым паветры. Толькі спораўцы на гэта не пагадзіліся і абаранілі права на памяць.
Беларускае Радыё Рацыя