Дзяржава ўрэгулюе стасункі паміж таксістам і пасажырам



12 кастрычніка ўступяць у сілу змененыя Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў. Згодна дакументу, таксісты абавязаныя мець ахайны выгляд і не выкарыстоўваць хатнюю і спартовую вопратку. Кастусь Жукоўскі, які адпрацаваў таксістам год, лічыць, што дзяржава не павінна ўмешвацца ў стасункі паміж таксістам і пасажырам.

Калі чалавек будзе ездзіць, як нейкі алкаголік, ад яго будзе стаяць пах цыгарэт, то людзі будуць адмаўляцца ад паслуг такіх перавозчыкаў. І дзяржаве няма чаго там рабіць. Гэта павінна вырашаць арганізацыя ці аб’яднанне, што наймае гэтых таксістаў, ці сам таксіст, калі ён індывідуальны прадпрымальнік. Калі ў машыне, у якой ты ездзіш, будзе накурана, брудна ці ты будзеш апрануты, як бандыт, то да цябе людзі папросту не сядуць. Гэта павінен вырашаць рынак, а не дзяржава.

Паводле новых правілаў аўтамабільных перавозак, кіроўцу таксама забаронена курыць у салоне аўтамабіля і грамадскага транспарту падчас руху.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота mogilev-region.gov.by