Дзяржкантроль падзякаваў Мікалаю Чарнавусу



Баранавіцкі міжраённы камітэт дзяржкантролю падзякаваў грамадскаму актывісту Мікалаю Чарнавусу за ўзаемную супрацу, праінфармаваў пра ўстаноўку крышак ліўневай каналізацыі на полі паміж вуліцай Дамашэвіцкай і Лядовым палацам.

І яны будуць удзячны за своечасовую інфармацыю па факце скрадання крышак у далейшым. Зрабілі прапанову Чарнавусу арганізаваць прыборку гэтай тэрыторыі. Але актывіст гэта ўжо зрабіў двойчы і без іх прапанановы.

Кажа Мікалай Чарнавус:

Я ўсю сваю радню запрасіў на балота, каб прыбраць хмыз. Перасеклі ўсё і завезлі дадому ў печку – чысціня і парадак. Там, дзе народ вывозіць абрэзаныя дрэвы, некаторыя вывозяць лісце на балота, трактар прыязджае і прыбірае, утоптвае. Але ж дрэвы трактар ніяк не ўтопча.

Паводле Мікалая Чарнавуса, для таго, каб закрылі ліўнёўку, “інфармаваць” улады яму спатрэбіўся год. Цікава, колькі часу і паперы спатрэбіцца для таго, каб працу зрабілі дасканала і пачысцілі ліўневыя калодзежы, якія закрылі разам з наваленым смеццем.

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы