Дзяржстандарт адзення для вучняў зацверджаны ў Беларусі



Дзяржстандарт адзення для вучняў зацверджаны ў Беларусі, паведаміла журналістам начальнік упраўлення тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Аксана Грышкевіч.

„З’явіўся стандарт на школьную форму, ён зацверджаны. Ініцыятарам яго распрацоўкі быў канцэрн „Беллегпрам”. Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці могуць выкарыстоўваць гэты стандарт на добраахвотнай аснове”, – сказала Аксана Грышкевіч.

Як паведамлялася, галоўная мэта работы над дзяржаўным стандартам заключалася ва ўстараненні розначытання ў разуменні, што ж з’яўляецца адзеннем дзелавога стылю.

Усяго ў 2017 годзе ў Беларусі было зацверджана і ўведзена ў дзеянне 1 065 дзяржаўных стандартаў (СТБ і ДАСТ), у тым ліку каля 60 працэнтаў стандартаў гарманізаваны з міжнароднымі і еўрапейскімі. Асноўнай задачай стандартызацыі ў мінулым годзе было развіццё і падтрыманне ў актуальным стане нарматыўнай базы, якая фарміруе ўмовы для павышэння тэхнічнага ўзроўню, бяспекі і якасці выпускаемай прадукцыі, росту экспартных магчымасцей айчынных вытворцаў, укаранення інавацый, эканоміі рэсурсаў, а таксама ўстаранення тэхнічных бар’ераў у гандлі.

belta.by