Дзяржстандарт Беларусі забараніў знакаміты кіеўскі торт



Дзяржстандарт Беларусі забараніў знакаміты кіеўскі торт. Былі выяўлены парушэнні, і ўкраінскі прадукт прызнаны не адпаведным патрабаванням тэх-рэгламента Мытнага саюза. Рашэнне Дзяржстандарта прынятае 18 снежня і пачынае дзейнічаць з 26 снежня.

Пад забарону трапіў “торт паветрана-арэхавы з арахісам “Кіеўскі” замарожаны”, які ў Беларусь быў пастаўлены прадпрыемствам з Запарожжа.

У савецкія часы кіеўскі торт лічыўся адным з найлепшых ласункаў і карыстаўся вялікім попытам. Яго вытворцы спрабуюць захаваць такія пазіцыі і ў цяперашні час.

Беларускае Радыё Рацыя